NN Theatre

Пра нас

Маршруты па штэтлах. Аб’екты габрэйскай культурнай спадчыны ў трансгранічным турызме

Пра нас

Аб чым ідзе гаворка?

Нягледзячы на трывалы след шматвяковага існавання габрэйскіх абшчын на тэрыторыях памежжа Польшчы, Украіны і Беларусі, мясцовыя каштоўнасці, якія адносяцца да гісторыі і культуры габрэяў, застаюцца ў значнай ступені непрызнанымі каштоўнасцямі еўрапейскай і мясцовай спадчыны.

Мэта праекта – распрацоўка апісання каштоўнасцей, якія можна паспяхова выкарыстоўваць ў развіцці турызма на карысць гэтых мясцінаў.

Тэрыторыя праекта характэрызуецца высокім патэнцыялам для развіцця культурнага турызма пры адначасова слабай турыстычнай інфраструктуры і недастатковым веданні рэсурсаў культурнай спадчыны, менавіта аб’ектаў габрэйскай культурнай спадчыны.

Гэта праблема аднолькава датычыць усходніх ваяводстваў Польшчы, як і заходніх абласцей Украіны і Беларусі. Гістарычнае і культурнае начэнне гэтага рэгіёна слаба вядомае не только патэнцыйным турыстам, але нават мясцовым жыхарам. Тут знаходзяцца карані шматлікіх габрэйскіх родаў з усяго свету, і турысты ахвотна б наведвалі мясціны, з якіх пайшлі іх продкі.
Як распавесці пра гэту спадчыну? Як павінны расказваць мы, жыхары гэтых рэгіёнаў, у большасці сваёй не габрэі, пра спадчыну габрэйскай культуры? Як рэпрэзентаваць гэту спадчыну ў культурным турызме? Як пазбегнуць пастак камерцыялізацыі, спрашчэння, паўтарэння стэрэатыпаў? Як паказаць габрэйскую спадчыну як агульную для нашчадкаў габрэяў Усходняй Еўропы і сённяшніх жыхароў памежжа.
Вакол гэтай спадчыны не канцэнтруецца турыстычная дзейнасць, а гэта вядзе да зніжэння прывабнасці рэгіёна і значна зніжае паток турыстаў да патэнцыялу турыстычнага рэгіёна. Недастаткова даступнай інфармацыі і не хапае кваліфікаваных гідаў. Аб’екты, звязаныя з габрэйскай спадчынай, толькі часткова апісаны і каталагізаваны. Адсутнічаюць ініцыятывы, якія б выкарыставалі патэнцыял лічбавых тэхналогій, і веданне матэрыяльнай спадчыны ўсходнееўрапейскіх габрэяў.
Падчас рэалізацыі праекта мы хочам звярнуць увагу на культурны фенамен, які паўстаў ў раёнах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, і істотна ўплывае на мясцовыя культурныя краявіды: мястэчкі – унікальныя населеныя пункты, насельніцтва якіх складалі габрэі і хрысціяне розных нацыянальнасцей.

Плануемая дзейнасць і вынікі:
- Вывучэнне існуючых крыніц даследаванняў і публікацый па габрэйскай спадчыне матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры ў рэгіёне (Pl BY -Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць UA ).
-   Стварэнне сумеснага інтэрнэт-інструмента “Маршруты па штэтлах. Габрэйскія мястэчкі Усходняй Еўропы”.
-   Абмен даследаваннямі і публікацыямі, неабходнымі для падрыхтоўкі турыстычных маршрутаў. Арганізацыя экспедыцый, скіраваных на апісанне і каталагізацыю аб’ектаў, звязаных з габрэйскай спадчынай, а таксама збор расказаў пра іх.
-  Падрыхтоўка трох віртуальных турыстычных маршрутаў па гістарычных мясцінах, звязаных з габрэйскай спадчынай Польшчы, Беларусі і Украіны, а таксама міжнароднага маршрута, які ахоплівае аб’екты на ўсёй памежнай тэрыторыі.
-  Стварэнне 15 віртуальных трохмерных макетаў гістарычных гарадоў.
-  Стварэнне кнігі-даведніка (па габрэйскай спадчыне ў рэгіёне, распрацаванай на падставе агульнага запаса ведаў).
-  Правядзенне серыі навучальных трэнінгаў для турыстычных гідаў.

 

Вядучы партнёр:
Цэнтр “Гарадская брама – Тэатр NN” (Люблін, Польшча).
вул. Гродзка, 21, 20-112, Люблін, Польшча

 

Партнёры праекта:
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Гродна, Беларусь)
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей (Навагрудак, Беларусь)
Цэнтр сацыяльна-эканамічных ініцыятыў (Ярэмча, Украіна)
Ровенскі цэнтр маркетынгавых даследаванняў (Роўна, Украіна)

 

Каардынатар: Эміль Маюк
Электронная пошта: [email protected]
Тэлефон: (+48 81) 532 58 67

 

 

 

 

Project co-financed by the European Union under the European Neighbourhood and Partnership Instrument as part of the Programme for Cross-Border Co-operation Poland – Belarus – Ukraine 2007–2013

 

 

 

PRESS ABOUT PROJECT:

 

 

Tourist route through old Jewish towns planned
http://www.washingtonpost.com/world/europe/tourist-route-through-old-jewish-towns-planned/2014/01/10/734df66c-79f5-11e3-a647-a19deaf575b3_story.html

 

Tourist route through old Jewish towns planned
http://www.miamiherald.com/2014/01/10/3862595/tourist-route-through-old-jewish.html

 

Poland Plans Tourist Route Through Jewish Towns
http://abcnews.go.com/Travel/wireStory/poland-plans-tourist-route-jewish-towns-21487007

 

Plans for ‘Shtetl route’ through old Jewish Europe underway

http://www.timesofisrael.com/plans-for-shtetl-route-through-old-jewish-europe-underway/?utm_source=dlvr.it&utm_medium=twitter

 

Poland planning 'Shtetl Route' through old Jewish towns

http://www.haaretz.com/jewish-world/jewish-world-news/1.568386

 

“Shtetl routes” under development in Poland-Belarus-Ukraine borderland

http://www.jewish-heritage-europe.eu/2014/01/13/shtetl-routes-under-development-in-poland-belarus-ukraine-borderland

News

Recommended

Photos

Other Media

Recommended