NN Theatre

Shtetl Routes - адкрыццё сезона 2017

Цэнтр“Брама Гродзка - Тэатр НН” запрашае Вас на першае спатканне ў сезоне 2017 па слядах культурнага турызму Shtetl Routes (местачковых маршрутаў).

11 мая 2017
Гадз. 17.00

Люблін, вул. Гродзка 21
Цэнтр “Брама Гродзка - Тэатр НН”
Чорная зала 

 

 

Shtetl Routes - адкрыццё сезона 2017

У праграме:

·         Прэзентацыя культурнага турыстычнага маршрута Shtetl Routes і набора рэкламных матэрыялаў (даведнік “Маршрутамі штэтлаў”, карта, інтэрнэт-старонка)

·         Панэльная дыскусія “Падарожжа па Забытым кантыненце” з удзелам Бэлы Шмарцан-Чарноты, Карла Ярона Бэкера, прафесара Андрэя Тжціньскага, Наталлі Ромік, Агаты Радкоўскай, Монікі і Эміля Маюка

·         Адкрыццё выстаўкі "Качавы Архіў Штэтла. Дарожныя нататкі” (Наталля Ромік, Агнешка Шрэдэр Агата Корба)

·         Прэзентацыя кнігі Бэлы Шмарцан-Чарноты і Ружы Зентэк-Чарноты “У пошуках залатога яблыка. Lider buch - Сямейны спеўнік” (рэд. Аўстэрыя 2016) і вечар супольнага спеву (у рэстаране Hades Szeroka)

Мэтай праекта “Shtetl Routes”, рэалізаванага у цэнтры “Брама Гродзка - Тэатр НН” з 2013 года, з'яўляецца падтрымка развіцця турызму, на падставе габрэйскай культурнай спадчыны паграніча Польшчы, Беларусі і Украіны.

 Больш падрабязна пра мерапрыемства:

  http://www.facebook.com/events/1888955354688699/

News

Recommended

Photos

Other Media

Recommended