NN Theatre
Shtetl Routes - шляхамі прыгранічных штэтлаў Польшчы, Украіны і Беларусі

Shtetl Routes - шляхамі прыгранічных штэтлаў Польшчы, Украіны і Беларусі

Сардэчна запрашаем у мультымедыйнае падарожжа праз 60 выбраных прыгранічных гарадоў і населеных пунктаў.

Па слядах экспедыцыі Ан-скага

Па слядах экспедыцыі Ан-скага

Запрашаем у падарожжа па слядах габрэйскага этнографа, пісьменніка і грамадскага дзеяча Сямёна Ан-скага.

Маршрут уключае ў сябе 7 вёсак на Валыні: Любомль - Уладзімір Валынскі - Ковель - Луцк - Шпоры - Дубна - Крамянец -Кожец.

Адлегласць 420 км, час наведвання аўтамабілем: тыдзень.

 

Па слядах Ісаака Башэвіса Зінгера

Па слядах Ісаака Башэвіса Зінгера

Запрашаем Вас на незвычайнае падарожжа па сцежцы творчасці Ісаака Башэвіса Зінгера - лаўрэата Нобелеўскай прэміі, які чарпаў натхненне для сваіх раманаў і кароткіх апавяданняў  з традыцыі і лёсу  невялікіх гарадоў, размешчаных у глыбіні лясоў і акружаных мазайкай палёў Люблінскага ўзвышша.

Ход маршруту: Люблін - Быхава - Туробін - Горай - Фрамполь- Біўгорай - Тарногруд - Юзэфув Расточа - Тышоўцы - Камарув - Замосць - Ізбіца - Пяскі - Люблін.

Даўжыня маршруту: 362 км
Час прагляду:
Аўтамабільны маршрут -  2-3 дня
Веласіпедны маршрут - 5-7 дзён

З Астрога да Любліна. Падарожжа па слядах вядомых рабінаў

З Астрога да Любліна. Падарожжа па слядах вядомых рабінаў

Запрашаем Вас у падарожжа па слядах слаўных вучоных і рабінаў сучаснай эпохі. Траса правядзе нас па месцах, дзе калісьці жылі  вучоныя і выкладалі сваё навукі "вучні Торы",  вялікія каментатары і аўтары самых вядомых рэспонсаў.

Варыянты падарожжаў:

Шпоры - Кшэменец - Дубна - Уладзімір Валынскі - Любомль - Холм - Люблін
415 км
Оструг - Дубна - Броды - Ямпаль - Жулкеў - Белз - Шчэбжэшын - Люблін
749 км
Тыкоцін - Люблін - Шпоры
617 км

Шляхамі фатографаў

Шляхамі фатографаў

Чорна-белыя фатаграфіі часамі з'яўляюцца адзінымі напамінамі пра страчаны свет габрэйскага мястэчка. Фатаграфіі, якіх засталося невельмі многа - большасць з іх была знішчана падчас Другой сусветнай вайны, з'яўляюцца для нас вельмі каштоўнай крыніцай інфармацыі. Маршрут фатаграфаў вядзе нас праз 22 месцы, дзе знаёмімся з 28 фатографамі.

Маршрут праходзіць праз: Шчэбжэшын, Вельке Очы, Цешанув, Седльцэ, Орле, Клешчэле, Цехановец, Шчучын, Мендзыжец-Падляскі, Казімеж Дольны, Любачув, Оструг, Камянец-Падольскі, Кшэменец, Уладзімір Валынскі, Жоўква, Ленін, Навагрудак, Столін, Слонім, Дзятлава і Пінск.

Маршрутам ешываў Беларусі

Маршрутам ешываў Беларусі

Запрашаем Вас у незвычайнае падарожжа па маршруце ешываў, якія знаходзяцца ў беларускіх гарадах. Маршрут вядзе праз Валожын, Слонім, Мір, Навагрудак і Радунь.

Шляхам габрэйскіх друкарняў

Шляхам габрэйскіх друкарняў

 

Запрашаем у падарожжа па слядах габрэйскіх друкарняў, якія мелі асаблівае значэнне для габрэйскай абшчыны. Габрэяў, за іх заклапочанасці з нагоды кніг і самай галоўнай - Торы, на працягу многіх стагоддзяў называюць Народам Кнігі.

Маршрут уключае ў сябе 16 населеных пунктаў, у якіх у розныя перыяды працавалі габрэйскія афіцыны: Люблін, Юзэфув Білгорайскі, Гродна, Копыль, Бердычаў, Межырув, Палоннае, Славута, Оструг, Кожэц, Дубна, Жоўква, Турка і Олексінец. Мы прапануем тры асобныя маршруты:

1. "польска-беларускі" (630 км): Люблін - Гродна (325 км) - Копыль (265 км) - Слуцк (40 км);

2. "Падольскі" (909 км): Люблін - Юзэфув Білгорайскі (111 км) - Жоўква (90 км) - Турка (171 км) - Олексінец (324 км) - Мінковіцы (117 км) - Мэжырув (96 км);

3. "Валынскі" (461 км): Порыцк - Дубна (131 км) - Оструг (80 км) - Славута (30 км) - Кожэц (55 км) - Палоннае (110 км) - Бердычаў (55 км).

Партызанскі шлях праз Налібоцкую пушчу

Партызанскі шлях праз Налібоцкую пушчу

Запрашаем у падарожжа шляхамі габрэйскіх партызанаў.  Маршрут праходзіць праз наступныя гарады, размешчаныя ў мяжах Налібоцкай пушчы : Навагрудак - Чарэшля - Любч - Возера Кромань - Клецішчы- (Боркі - Чырвоная Горка) - Налібокі - Iвянец - сядзіба "Марцінова Гусь" - Валожын.

Налібоцкая пушча  з'яўляецца адным з самых вялікіх лясных масіваў ў Беларусі, а паводле некаторых даведак,  ў сучаснай Усходняй Еўропе. Лясны комплекс размешчаны на правым прытоку Нёмана, Бярэзіны і Усы, мае ўнікальнае месцазнаходжанне (плошча140 тыс. Га) ад Ашмянскага гарба на поўначы да Мінскай гары на ўсходзе. Складаюцца ў асноўным з балот і розных відаў лясоў, у тым ліку дубраў і бярэзнікаў.